2013-06-17 13:22:21

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Венесуэлы


RealAudioMP3 17 чэрвеня Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадуру. Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размову з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. У ходзе перамоў, якія праходзілі ў атмасферы сардэчнасці, была абмеркавана сацыяльная і палітычная сітуацыя ў краіне пасля нядаўняй смерці Прэзідэнта Уга Чавэса. Гаворка ішла таксама пра пытанні беднасці і барацьбы са злачыннасцю і незаконным абаротам наркотыкаў.

Падчас размоў была зроблена спасылка на гістарычную прысутнасць Каталіцкага Касцёла ў Венесуэле і яго вырашальны ўклад у дабрачыннасць, ахову здароўя і адукацыю. Было асягнута паразуменне аб неабходнасці пастаяннага і шчырага дыялогу паміж Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў краіны і дзяржаўнымі ўладамі для развіцця ўсёй нацыі.

Закраналіся некаторыя пытанні міжнароднага характару. Размова ішла пра сітуацыю ў рэгіёне з асаблівым акцэнтам на мірны працэс у Калумбіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.