2013-06-15 13:12:39

Папа: хрысціянскі спакой – гэта не спакой задаволенасці


RealAudioMP3 Хрысціяне не павінны “лунаць у нябёсах”, але ісці ў свет, каб абвяшчаць Езуса, нагадаў папа Францішак. Хрысціянская жыццё, гэта перш за ўсё дынаміка, якая дапамагае заставацца “на шляху” абвяшчэння Хрыста і навяртання да Бога. Пантыфік нагадаў, што сапраўднае навяртанне адбываецца, калі Бог у Хрысце бярэ на сябе нашы грахі і становіцца “грахом дзеля нас”. Гэту прыгажосць і “скандал” адкуплення прынёс Езус, нагадаў Святы Айцец, і важна пастаянна ўсведамляць гэту “любоў Бога”, які аддаў свайго Сына на смерць дзеля чалавека. Нажаль, існуе рызыка “ніколі не прыйсці да гэтай праўды”, калі хрысціянскае жыццё дэвальвуецца, зводзячыся да спісу рэчаў, звярнуў увагу Францішак.

“Хрысціянскі свет – гэта свет няпросты”, - адзначыў Пантыфік у сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі 15 чэрвеня - гэта не спакой задаволенасці. “Хрысціянскі спакой прымушае нас рухацца наперад. Гэта пачатак, корань апостальскага запалу. Апостальская руплівасць не жадае празелетызму і статыстыкі. (...) Пан жадае ад нас абвяшчэння навяртання, якое з’яўляецца ядром Яго паслання”, - дадаў Святы Айцец.

Францішак заклікаў прасіць хрысціянскай мудрасці, якая нарадзілася з праколатага з любові да чалавека боку Езуса. Ён запрасіў глядзець на хрысціянства, не як на нейкую тэрапію, якая палягае на прабыванні ў спакоі, пасіўна чакаючы надыходу нябёсаў. Хрысціянскае жыццё заўсёды знаходзіцца на шляху, у жыцці, і звязана з пастаяннай заклапочанасцю. Любоў Хрыста, гэта тое, што павінны штурхаць кожнага хрысціяніна ісці наперад, адзначыў Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.