2013-06-14 12:59:55

Францішак: пазбягаць розных форм самаапраўдання


RealAudioMP3 Каб атрымаць збаўленне, трэба са шчырасцю прызнацца ў слабасці і грахоўнасці, а таксама пазбягаць розных форм самаапраўдання, лічыць Пантыфік. Ён нагадаў падчас раніўгяй св. Імшы 14 чэрвеня аб прыкладзе апостала Паўла, які не баяўся прызнацца у сваіх грахах. Паводле Францішка, гэта кажа аб вялікай пакоры Апостала народаў, якая можа быць прыкладам для сучасных святароў. “Пакора святара і хрысціяніна – канкрэтная”, - сказаў Святы Айцец. Ён падкрэсліў, што калі чалавек не здольны прызнацца сабе і Касцёлу ў сваіх канкрэтных правінах, значыць “нешта ідзе не так”, і ён не зможа “зразумець збаўлення”, якое прынёс Хрыстус.








All the contents on this site are copyrighted ©.