2013-06-14 14:29:42

Святы Пасад і В’етнам гатовыя да паглыблення адносін


RealAudioMP3 13-14 чэрвеня ў Ватыкане прайшла чацвёртая працоўная сустрэча паміж прадстаўнікамі Святога Пасаду і В’етнама. Бакі дамовіліся працягваць супрацоўніцтва і сумесныя намаганні ў накірунку паглыблення адносін. В’етнамская дэлегацыя звярнула ўвагу на паляпшэнне сітуацыі з рэлігійнай свабодай у краіне, а таксама выразілі пажаданне, каб рэлігійныя супольнасці, і ў прыватнасці Каталіцкі Касцёл, спрыялі “нацыянальнаму будаўніцтву і працэсу сацыяльна-эканамічнага развіцця” у В’етнаме. Прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы, у сваю чаргу, падзякавалі за магчымасць правядзення асамблеі Федэрацыі Біскупскіх Канферэнцый Азіі ў 2012 г. на тэрыторыі краіны і пастрыскіх візітаў папскага прадстаўніка. З боку Святога Пасаду было ваказана жаданне пераносу рэзідэнцыі апошняга непасрэдна ў В’етнам. На сённяшні дзень арцыбіскуп Леапольда Джырэллі мае рэзідэнцыю ў Малайзіі.

Бакі дамовіліся, што наступная, пятая па ліку сустрэча, пройдзе ў Ханоі, а яе дата будзе ўзгоднена праз дыпламатычныя каналы.








All the contents on this site are copyrighted ©.