2013-06-14 10:26:03

Кардынал Сара з візітам у Венесуэле


RealAudioMP3 Кардынал Рабер Сара прымае ўдзел у пасяджэнні рэгіянальнай канферэнцыі лацінаамерыканскай “Caritas”. Яна будзе праходзіць да 16 чэрвеня ў венесуэльскім Каракасе і прысвечана адкрыццю прасторы для дыялогу і разважанняў над адным з найбольш важных для Лацінскай Амерыкі пытанняў – беднасці. Старшыня Папскай рады “Cor Unum” падчас інаўгурацыйнай св. Імшы падкрэсліў, што разважанні пра прычыны беднасці з’яўляюцца імкненнем паставіць у цэнтр духоўнасці і місіі “Caritas” чалавечую асобу.

Удзельнікі канферэнцыі сышліся ў меркаванні, што ўсе католікі і людзі добрай волі павінны аб’яднацца ў барацьбе з голадам ў свеце. Яны прыгадалі словы папы Францішка, які 16 мая падчас сустрэчы з членамі “Caritas Internationalis” адзначыў, што ўвесь свет жыве зараз у крызісе, не толькі эканамічным ці культурным, але і ў крызісе нестабільнасці, калі чалавечая асоба знаходзіцца ў сапраўднай небяспецы. На думку Святога Айца, гэта павінен разумець кожны супрацоўнік каталіцкай дабрачыннай арганізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.