2013-06-13 15:25:22

Святы Айцец сустрэўся з прэм’ерам Славеніі


RealAudioMP3 13 чэрвеня ў Ватыкане папа Францішак прыняў прэм’ер-міністра Славеніі Аленку Братушэк. Пасля аўдыенцыі са Святым Айцом адбылася яе сустрэча з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Як паведамляе Зала Друку Апостальскай Сталіцы, размовы прайшлі ў сардэчнай абстаноўцы, якая адлюстроўвае добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Славенія. Двума бакамі было пацверджана сумеснае імкненне працягваць канструктыўны дыялог па пытаннях двухбаковых адносін паміж Касцёлам і ўладамі Славеніі.

Увага была засяроджана на праблемах, якія краіна вырашае ў абставінах эканамічнага крызісу. У сувязі з гэтым быў высока ацэнены ўклад, які Касцёл разам з дзяржаўнымі ўстановамі ўносіць у сацыяльную падтрымку насельніцтва і адукацыйныя праграмы для моладзі.

Падчас сустрэч былі абмеркаваны таксама выклікі, якія маюць міжнародны характар.








All the contents on this site are copyrighted ©.