2013-06-13 11:48:37

Прыхільнікі “Harley Davidson” прымуць удзел у малітве з Папам


RealAudioMP3 Папе Францішку былі ўручаны два матацыклы ад амерыканскага вытворцы “Harley Davidson”. Прадстаўнік кампаніі перадаў Пантыфіку дзве машыны 12 чэрвеня пасля агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. У гэтыя дні прыхільнікі “Harley Davidson” з усіх куткоў Еўропы і з усіх канцоў свету прыехалі ў Рым. Сусветнавядомая марка матацыклаў адзначае сёлета 110-ю гадавіну заснавання. У гонар падзеі па ўсім свеце праводзяцца ралі, але фінальная частка праграмы пройдзе каля галоўнай ватыканскай плошчы ў нядзелю 16 чэрвеня, дзе байкеры прымуць удзел малітве “Анёл Панскі” з папам Францішкам.







All the contents on this site are copyrighted ©.