2013-06-13 14:59:01

Кіраўнік Ватыканскага банка аб сваёй місіі


RealAudioMP3 Эрнст фон Фрэйберг лічыць сваёй місіяй змяніць імідж Ватыканскага банка і звязаць яго з поўнай празрыстасцю і выкананнем міжнародных стандартаў па барацьбе з фінансаваннем тэрарызму, адмываннем грошай і ўхіленнем ад выплаты падаткаў. Кіраўнік Інтстытута рэлігійных спраў у інтэрв’ю агенцтву “Reuters” прызнаўся, што атрымлівае справаздачу аб кожнай падазронай аперацыі раз у тыдзень. Штомесяц правяраецца каля 1000 рахункаў. “Унутраная праверка ідзе вельмі добра. - прызнаўся банкір і дадаў, што робіцца гэта для таго, каб пераканацца ў добрых намерах кожнага з кліентаў. Як кансультант у гэтым працэсе выступае адна з аўтарытэтных амерыканскіх фірм “Promontory Financial Group”.

Ватыканскі банк, які налічвае толькі 114 супрацоўнікаў, у 2012 г. меў актывы ў памеры 7,1 млрд. доллараў ЗША і прыбытак 86,6 млн. еўра, якія выкарыстаў для падтрымкі дзейнасць Каталіцкага Касцёла ва ўсім свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.