2013-06-12 11:10:22

Папа заклікаў супрацьстаяць эксплуатацыі дзяцей


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі папа Францішак нагадаў, што 12 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай, прысвечаны сёлета супрацьдзеянню эксплуатацыі дзяцей у якасці хатняй прыслугі – “сумнаму феномену, які усё больш распаўсюджваецца, асабліва ў бедных краінах”. Пантыфік адзначыў, што ў свеце міліёны дзяцей адначасова з эксплуатацыяй падвяргаюцца насіллю, кепскім адносінам і дыскрымінацыі.

“Горача заклікаю міжнародную супольнасці, прыняць больш эфектыўныя меры, каб адказаць на гэту сапраўдную рану. Усе дзеці павінны мець магчымасць гуляць, вучыцца, маліцца і расці ва ўласных сем’ях, у гарманічным кантэксце любові і супакою. Гэта іх права і наш абавязак”, - сказаў Святы Айцец.

Папа падкрэсліў, што спакойнае дзяцінства дазваляе дзецям з даверам глядзець на жыццё і будучыню. “Гора тым, хто гасіць у іх радасны запал надзеі”, - сказаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.