2013-06-12 12:33:11

Ватыканскі кардынал у Арабскіх Эміратах


RealAudioMP3 З 11 па 15 чэрвеня з візітам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах знаходзіцца прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Фернанда Філоні. Ватыканскі іерарх правядзе шэраг важных сустрэч з мясцовым кіраўніцтвам. 12 чэрвеня пройдзе яго спатканне з шэйхам Нахаянам бен Мубаракам Аль Нахаянам, міністрам культуры, маладзёжнай палітыкі і сацыяльнага развіцця, а на наступны дзень адбудзецца сустрэча з шэйхам Саудам бін Сакрэ Аль Касімі, членам мясцовага Вярхоўнага Савета. Кардынал Філоні сустрэннецца таксама з духавенствам і кансэкраванымі асобамі.

14 чэрвеня ватыканскі іерарх асвеціць у прыгарадзе Дубая новы касцёл св. Антонія Падуанскага. Храм з’яўляецца часткай душпастырскага цэнтра, які можа змясціць больш за тысячу вернікаў. Ён стане восьмай каталіцкай святыняй у тыпова ісламскай краіне.

На тэрыторыі Апостальскага вікарыяту Паўднёвай Аравіі, у які ўваходзяць Арабскія Эміраты, пражывае 2,5 млн. католікаў, якія прадстаўляюць больш за 90 нацыянальнасцяў. Перш за ўсё гэта выхадцы з Філіпін, Індыі, Шры-Ланкі, Бангладэшу і Пакістану.

Дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі былі ўстаноўлены ў 2007 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.