2013-06-12 11:46:21

10,5 млн. дзяцей у свеце працуюць у небяспечных і рабскіх умовах


RealAudioMP3 Паводле ацэнак Міжнароднай арганізацыі працы, 10,5 млн. дзяцей ва ўсім свеце працуюць у якасці хатняй прыслугі ў небяспечных, а часам рабскіх умовах. 6,5 млн. з іх – гэта падлеткі ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. Больш за 71% складаюць дзяўчынкі. Яны займаюцца ўборкай, прасаваннем, прыгатаваннем ежы, садоўніцтвам, зборам вады, доглядам за іншымі дзецьмі і састарэлымі. Падвяргаючыся фізічнаму, псіхалагічнаму і сексуальнаму насіллю і цяжкім умовам працы, яны, часта ізаляваныя ад сваіх сем’яў, схаваныя ад вачэй грамадскасці, застаюцца ў поўнай залежнасці ад сваіх працадаўцаў. Многія ў канчатковым выніку падвяргаюцца камерцыйнай сексуальнай эксплуатацыі, адзначаюць эксперты Міжнароднай арганізацыі працы.







All the contents on this site are copyrighted ©.