2013-06-11 13:31:51

Францыя: вандалы пашкодзілі старажытны катэдральны касцёл


RealAudioMP3 Чарговая хваля актаў вандалізма супраць хрысціянскіх святыняў пракацілася па Францыі. У мінулыя выходныя вандаламі былі пашкоджаны ўнікальныя помнікі архітэктуры: катэдральныя касцёлы ў французскіх Нанце і Леможы. У Нанце злачынцы змаглі пранікнуць унутр святыняў і нанеслі абразлівыя надпісы і выявы сатанінскага, нацыскага і феміністычнага зместу на хорах, старажытных алтарах, скульптурах святых і сценах касцёлаў.

Міністр унутраных спраў Францыі, Мануэль Вальс запэўніў католікаў краіны у сваёй поўнай салідарнасці з імі і мабілізацыі паліцэйскіх сіл для пошуку і пакарання злачынцаў.

У нядзелю 9 чэрвеня, біскуп Нанта Жан-Поль Жаме узначаліў спецыяльную малітву ў катэдральным касцёле, падчас якой нагадаў, што “рэлігійная свабода з’яўляецца супольным дабром”. Ён заклікаў спадзявацца на справядлівае пакаранне вандалаў і не ўваходзіць “унутр спіралі насілля” адказваючы злом на зло. “Мы ўшаноўваем Хрыста ўваскрослага і верым, што нянавісць будзе пераможана любоўю”, - сказаў ён.

Катэдральны Касцёл св. Пятра і св. Паўла ў Нанце – гэта адзін з самых буйных гатыцкіх храмаў Францыі. Яго будаўніцтва працягвалася больш за 450 гадоў: яно пачалося ў XV ст., а закончылася ў 1891 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.