2013-06-11 12:19:45

Святы Айцец: абвяшчаць Евангелле з прастатой і бескарыслівасцю


RealAudioMP3 Евангелле павінна абвяшчацца з прастатой і бескарыслівасцю, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 11 чэрвеня. У сваёй гаміліі Пантыфік засяродзіўся на словах Езуса скіраваных да апосталаў: “Ідзіце і абвяшчайце, кажучы: “Наблізілася Валадарства Нябеснае” і “не бярыце з сабою ні золата, ні срэбра, ні медзі ў паясы свае”. Паводле Папы, гэтыя словы ўказваюць на тое, што Хрыстус хоча, каб мы абвяшчалі Евангелле з прастастой, “якая вызваліць прастору для моцы Слова Божага”. У дадзеным канктэксце Францішак звярнуў увагу на “ключавыя словы” Езуса: “Дарам атрымалі, дарам давайце”. “Усё з’яўляецца дарам і калі мы хочам дзейнічаць адкідаючы дар ў бок, Евангелле губляе сваю эфектыўнасць”, - адзначыў Святы Айцец. “Прапаведванне Евангелля нараджаецца ад бескарыслівасці, ад здзіўлення збаўленнем, якое прыходзіць. Тое, што атрымліваю задарма павінен таксама і даць задарма. Ад самага пачатку было так. Св. Пётр не меў рахунку ў банку, і калі павінен быў плаціць падаткі, Пан адправіў яго на мора лавіць рыбу, каб ў адной з іх знайшоў манету і меў магчымасць заплаціць. Філіп, калі сустрэў вяльможу царыцы Кандакі, не думаў: “Добра, створым арганізацыю, каб распаўсюджваць Евангелле”. Не! (...) Ён абвясціў, ахрысціў і пайшоў далей”, - сказаў Папа.

Паводле Святога Айца, ад самага пачатку хрысціянства існавала спакуса абвяшчэння Евангелля з апорай на сілу і нагадаў словы Бэнэдыкта XVI пра тое, што Касцёл развіваецца не дзякуючы прымусоваму навяртнанню людзей, але дзякуючы “прывабнасці”, якая паходзіць ад сведчання тых, які бескарысліва абвяшчаюць магчымасць атрымаць збаўленне задарма.

Папа звярнуў увагу на тое, што абвяшчэнне Евангелля павінна адбывацца дзвюма шляхам: беднасці і здольнасці праслаўляць Бога. Паводле яго, “беднасць захоўвае нас ад пераўтварэння ў арганізатараў і прадпрымальнікаў”, а шчырае праслаўленне сведчыць аб бескарыслівасці. “Калі бачым апосталаў, якія хочуць рабіць Касцёл багатым і пазбаўленым бескарыслівага праслаўлення, Касцёл пачынае старэць, становіцца арганізацыяй і не мае жыцця”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.