2013-06-11 15:05:07

Апостальская Сталіца і Каба-Вердэ падпісалі канкардат


RealAudioMP3 10 чэрвеня быў падпісаны канкардат паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Каба-Вердэ. Падпісанне адбылося ў сталіцы гэтай заходне-афрыканскай краіны Праі. У ім прынялі ўдзел, з боку Святога Пасаду, арцыбіскуп Дамінік Мамберці, сакратар па адносінах з дзяржавамі і з боку Каба-Вэрдэ прэм’ер-міністр краіны Жазэ Марыя Невеш. У спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што падпісанае пагадненне вызначае і гарантуе юрыдычны статус Каталіцкага Касцёла і рэгулюе розныя пытанні звязаныя з касцёльным шлюбам, месцамі культу, каталіцкімі адукацыйнымі ўстанавамі, выкладаннем рэлігіі ў школах, дабрачыннай дзейнасцю Касцёла, душпарствам на тэрыторыі вайсковых частак, пенітэнцыярных і шпітальных установаў, правам на ўласнасць і падаткамі. Пагадненне, якое складаецца з прэамбулы і 30 пунктаў, уступіць у сілу на трыццаты дзень пасля ратыфікацыі яго Рэспублікай Каба-Вердэ і Апостальскай Сталіцай.








All the contents on this site are copyrighted ©.