2013-06-10 11:09:31

Італія: адзначаны ўклад Бэнэдыкта XVI у абарону экалогіі


RealAudioMP3 Анталогія тэкстаў Бэнэдыкта XVI прысвечаных экалогіі была адзначана прэміяй за ўклад у ахову навакольнага асяродзя. Гаворка ідзе пра кнігу “Дзеля чалавечай экалогіі” у якой змешчаны тэксты прамоў, гамілій, лістоў, выступленняў падчас розных канферэнцый, у якіх Папа на пенсіі звяртаў увагу на праблемы навакольнага асяродзя, разглядаючы іх не толькі праз рэлігійную прызму, але таксама сацыяльную, культурную і эканамічную. Яна была выдадзена ў 2012 г. Ватыканскім выдавецтвам. У ёй Пантыфік, выразіў жывую заклапочанасць станам экалогіі і звярнуў ўвагу на адказнасць чалавека за прыроду.

Прэмія, якой была ўзнагароджана кніга, называецца “AcquiAmbiente” і з’яўляецца супольнай ініцыятывай італьянскага горада Акві-Тэрме і хімічнага прадпрыемства “ACNA”. Яна прысвечана памяці нігерыйскага інтэктуала, пісьменніка, грамадскага дзеяча Кена Сара-Віва забітага ў 1995 г. Адной з прычынаў яго смерці называюць актыўную дзейнасць на карысць аховы навакольнага асяродзя.

Урачыстае ўручэнне прэміі пройдзе 29 чэрвеня ў Акві-Тэрме. Ад імя Бэнэдыкта XVI яе атрымае мясцовы біскуп Пьер Джорджа Мікіардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.