2013-06-10 13:01:26

Пантыфік развітаўся з некаторымі дыпламатамі


RealAudioMP3 10 чэрвеня папа Францішак правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Святы Айцец прыняў даверчыя граматы новага пасла Мексікі Марыяна Паласіяса Алкасера, да гэтага універсітэцкага выкладчыка і палітыка. Затым, ён сустрэўся з пасламі Гандураса, Польшчы і Бразіліі з нагоды заканчэння іх дыпламатычнай місіі пры Апостальскай Сталіцы. Двое з прысутных дыпламатаў правялі на службе ў Рыме даволі доўгі перыяд часу. Пасол Гандураса пры Святым Пасадзе, Алехандра Эміліа Валадарэс Ланца займаў сваю пасаду на працягу 22 гадоў. З улікам доўгіх гадоў службы, ён з’яўляўся таксама дэканам дыпламатычнага корпуса акрэдытаванага пры Святым Пасадзе. Толькі аднойчы ў гісторыі, дыпламат быў паслом пры Апостальскай Сталіцы даўжэй – гэта быў прадстаўнік Рэспублікі Сан-Марына Джаванні Галасі. Ён быў паслом пры Святым Пасадзе на працягу 24 гадоў.

Пасля 12 гадоў служэння закончыла сваю місію пры Апостальскай Сталіцы таксама пасол Польшчы Ганна Сухоцка. Акрамя дыпламачнай працы яна актыўна займалася навуковымі даследваннямі – была членам Папскай Акадэміі сацыяльных навук. Да свайго прызначэння ў Рым, у перыяд з 1992 па 1993 гг. Ганна Сухоцка з’яўлялася прэм’ер-міністрам Польскай Рэспублікі – першай жанчынай у гісторыі гэтай краіны на такой высокай пасадзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.