12-16 чэрвеня кардынал
Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, здзейсніць візіт у
Вялікабрытанію. Яго мэтай будзе “пацвярджэнне і ўмацаванне добрых міжрэлігійных адносінаў
у гэтай краіне” і “сведчанне аб тым, што сяброўства паміж рэлігіямі з’яўляецца перадумовай
для пабудовы міра”. У рамках свайго падарожжа, кардынал Таран наведае сікхскую супольнасць
у Бірмінгеме, джайніскі храм ў Потэрс Бары, і першую індуіскую святыню ў Еўропе, якая
знаходзіцца на поўначы Лондана. Тут пройдуць тэматычныя сустрэчы, прысвечаныя праблемам
міра на планеце і супрацьстаяння насіллю. 13 чэрвеня, пурпурат прыме ўдзел у сустрэчы
пад назвай “Разам маліцца за мір”, якая пройдзе у Вэстмінстэрскім катэдральным касцёле,
а 16 чэрвеня ён узначаліць Эўхарыстыю у гэтай святыні. Між іншым, кардынал Таран правядзе
сустрэчы з каталіцкімі іерархамі Вялікабрытаніі і некаторымі ахвярадаўцамі.