2013-06-10 15:28:02

Германія: закончыўся Нацыянальны Эўхарыстычны кангрэс


RealAudioMP3 9 чэрвеня ў нямецкім Кёльне закончыўся Нацыянальны Эўхарыстычны кангрэс. У заключнай св. Імшы, якая прайшла на гарадскім стадыёне, прынялі ўдзел каля 20 тыс. вернікаў, у тым ліку 1200 міністрантаў і каля 1000 дзяцей, якія рыхтуюцца да першай Святой Камуніі. Падчас Эўхрастыі, спецыяльны пасланнік папы Францішка кардынал Пауль Ёзэф Кордэс зачытаў прывітальнае пасланне Пантыфіка, якое было прынята сабранымі з вялікім энтузіязмам. Да прысутных звярнуліся таксама старшыня нямецкага епіскапата кардынал Роберт Цоліч і арцыбіскуп Кёльскі Ёахім Майснер, якія падзякавалі вернікам за актыўны ўдзел у кангрэсе і заклікалі несці ва ўласныя дыяцэзіі сваю “умацаваную і больш свежую веру”.

Нацыянальны Эўхарыстычны кангрэс праходзіў у Германіі з 5 па 9 чэрвеня. Падчас яго гучалі шматлікія катэхезы, разважанні, дыскусіі, малітвы, а таксама адбываліся сяброўскія сустрэчы з няверуючымі. За пяць дзён форума ў ім прынялі удзел каля 45 тыс. чалавек з усёй краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.