9 чэрвеня папа Францішак
скіраваў пасланне да ўдзельнікаў нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, які праходзіць
у нямецкім Кёльне на тэму: “Пане, да каго мы пойдзем”. У пасланні Святы Айцец заклікаў
нямемцкіх католікаў, каб давалі жывое сведчанне веры. “Трэба яе абвяшчаць таксама
людзям, якія яшчэ шукаюць Айца Езуса Хрыста” - заклікаў Святы Айцец. “Сустрэць і абвяшчаць
Хрыста, а таксама даверыць сябе самога Яму- гэта слупы нашай веры, якой вяршыняй з’яўляецца
Эўхарыстыя”, - напісаў Папа ўдзельнікамі Эўхарыстычнага Кангрэса. Паводле Пантыфіка
нацыянальны кангрэс павінен унесці ў жыццё католікаў Германіі новую радасць і ўпэўненасць
у тым, што “Пан жыве ў Касцёле і любіць яго”.
Пасланне Францішка было з энтузіязмам
прынята ўдзельнікамі кангрэса, таму што дало ім упэўненасць у тым, што Папа з імі.