2013-06-09 13:22:55

Папа прывітаў удзельнікаў беатыфікацыйнай св. Імшы ў Кракаве


RealAudioMP3 9 чэрвеня пасля малітвы “Анёл Панскі” папа Францішак нагадаў аб дзвюх польскіх законніцах, якія сёння ў Кракаве былі паднесены да хвалы алтароў. “Сёння ў Кракаве былі абвешчаны благаслаўлёнымі дзве польскія законніцы: Сафія Чэска Мацеўска, якая ў першай палове ХVII ст. заснавала Зграмаджанне Законніц Ахвяравання Найсвяцейшай Панне Марыі і Луцыя Шэўчык, якая ў ХІХ ст. занавала Кангрэгацыю Дачок Балеснай Божай Маці (сэрафіткі). Разам з кракаўскім Касцёлам мы дзякуем за гэта Пану”, - сказаў Пантыфік.

Больш за 20 тыс. чалавек 9 чэрвеня прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі беатыфікацыі гэтых законнік. Св. Імшу ўзначаліў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У гаміліі пурпурат сказаў, што святыя робяць шмат дабра не толькі ў Касцёле, але таксама і ў грамадстве. “Вось спадчына, якую пакінулі нам абедзве благаслаўлёныя: чыніць дабро і рабіць яго добра”, - сказаў іерарх. Кардынал Амата адзначыў, што Сафія Чэска Мацеўска і Луцыя Шэўчык перадаюць сваім духоўным дочкам не толькі евангельскае благаславенства ў каштоўнай паслузе людзям, якія жывуць у нястачы, але перш за ўсё, даюць упэўненасць у тым, што харызмат іх законных супольнасцей вядзе да святасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.