Арцыбіскуп Нікалс: Папу слухаюць таксама кіраўнікі дзяржаў
Арцыбіскуп Вінцэнт
Ніколс,старшыня Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса перакананы, што выказванні Папы
ў абарону бедных і галодных даходзяць да канцоў свету. Аб гэтым ён заявіў падчас форума,які
8 чэрвеня прайшоў у Лондане на тэму: “Ежы павінна быць дастакова для ўсіх”. Паводле
іерарха словы Францішка прыймаюць не толькі тыя, хто дзейнічае на карысць развіцця
ў свеце, але таксама кіраўнікі дзяржаў. “Напрыклад выказванні Папы на тэму нішчэння
харчавых прадуктаў сталі вельмі важнымі”, - сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму рады арцыбіскуп
Ніколс. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў Вялікабрытаніі, ЗША і ў Еўропе, траціцца
амаль палова прадуктаў харчавання, якія там вырабляюцца. “І толькі дастаткова паловы
з іх, каб накарміць усіх галодных у свеце”, - нагадаў старшыня Канферэнцыі Біскупаў
Англіі і Уэльса. Ён таксама падкрэсліў, што Святы Айцец заўсёды нагадвае, што барацьба
з голадам павінна пачацца ў нашых дамах. Паводле іерарха словы Папы настолькі важныя,
што выклікаюць вялікую цікавасць ва ўсім свеце, асабліва СМІ. “Людзі ўважліва сочаць
за тым, што Пантыфік гаворыць і робіць, і таму яго заклікі да таго, каб накарміць
галодных, уплываюць таксама на кіраўнікоў дзяржаў”, - сказаў арцыбіскуп Ніколс.