2013-06-08 14:13:56

Святы Пасад і Італія задаволенымі супрацоўніцтвам


RealAudioMP3 Актуальная міжнародная сітуацыя, канфлікты на Блізкім Усходзе і нестабільная палітычная сітуацыя ў краінах Паўночнай Афрыкі, рэгіёне дзе пражываюць старажытныя хрысціянскія супольнасці – гэта некаторыя з тэмаў, якія абмеркавалі падчас прыватнай размовы папа Францішак і Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана 8 чэрвеня. Паводле Залы Друку Апостальскай Сталіцы, удзельнікі сустрэчы выразілі задавальненне добрымі адносінамі, паміж Апостальскай Сталіцай і Італіяй, паразмаўлялі пра грамадскую сітуацыю ў гэтай краіны і уклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё грамадства.

“Абодва бакі пацвердзілі сваю гатоўнасць працягваць канструктыўнае супрацоўніцтва як на двухбаковым узроўні, так у рамках міжнароднай супольнасці, асабліва ў спрыянні і абароне рэлігійнай свабоды ў свеце”, - адзначаецца ў паведамленні Залы Друку.

Пасля сустрэчы з Пантыфіка Джорджа Напалітана сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.