2013-06-08 14:45:06

Каталіцкія іерархі звярнуліся да лідэраў “вялікай васьмёркі”


RealAudioMP3 “У свеце, які дабіўся вялікіх поспехаў ў вытворчасці ежы і яе размеркавання, яшчэ шмат Божых дзяцей кладзецца спаць галоднымі і пакутуе ад недаядання”, – напісалі каталіцкія біскупы з найбольш развітых краін свету да лідэраў “вялікай васьмёркі”, якія 17-18 чэрвеня збяруцца на сустрэчы ў Эніскілен у Паўночнай Ірландыі. Кіраўнікі біскупскіх канферэнцый Англіі і Уэльса, Ірландыі, Шатландыі, Канады, Італіі, Германіі, Францыі, Японіі, Расіі і ЗША высока ацанілі, што дыскусіі палітычных лідэраў будуць прысвечаны праблемам харчавання і сельскай гаспадаркі.

У сваім лісце яны заклікалі звярнуць асаблівую ўвагу на праблемы бедных і безабаронных. Іерархі прапанавалі павялічыць частку грошай з падаткаў на дапамогу найбольш уразлівым слаям насельніцтва.

Асаблівая ўвага палітычных лідэраў свету, паводле каталіцкіх іерархаў, павінна быць нададзена змене ключавых правілаў сусветнага рынка. Паводле іх,
безсэнсоўнай з’яўляецца аказанне дапамогі ў вытворчасці харчовай прадукцыі і адначасовая падсрымка розных формаў камерцыйнай палітыкі, які пагражаюць эканомікам бедных краін, заснаваным ў асноўным на сельскай гаспадарцы.

Каталіцкія біскупы нагадалі словы папы Францішка, пра тое, што няроўны падзел зямных рэсурсаў, пагражае міру на планеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.