2013-06-07 13:56:37

“Washington Post” пра простыя “твіты” Папы


RealAudioMP3 Амерыканская газета “Washington Post” у сваім блогу пастаянна змяшчае “твіты” Святога Айца. Прычына ў тым, што папа Францішак піша свае паведамленні простай і зразумелай мовай. “Ён проста нарадзіўся для “Твітэра”, - сцвярджае журналістка газеты Элізабэт Тэнэці. Паводле яе, карыстальнікі сацыяльных сетак чытаюць “папскія твіты” з прыемнасцю і цікавасцю. Так ці інакш, яны нікога не застаўляюць абыякавым. Амерыканская журналістка сцвярджае таксама, што хоць інтэрнэт-ідэі далі Каталіцкаму Касцёлу новую амбону для навучання, аднак старое пытанне, як па-новаму распаўсюджваць веру без змены яе зместу, застаецца адкрытым. “Папа Францішак, дзякуючы свайму стылю, перайшоў новую лічбавую мяжу”, - пераканана журналістка “Washington Post”. Паводле яе, Пантыфік прымяняе просты стыль не толькі ў падыходзе да быту і спосабу жыцця, але і ў словах, якія выкарыстоўвае ў абвяшчэнні веры, што ярка канстрастуе з “багатым тэалагічным стылем” яго папярэдніка, Бэнэдыкта ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.