2013-06-06 14:52:18

Сірыйцы ўжо атрымалі 25 млн. еўра дапамогі ад Каталіцкага Касцёла


RealAudioMP3 Папская рада “Cor Unum” выдала паведамленне пасля двухдзённай сустрэчы на тэму ваеннага канфлікту ў Сірыі. Паведамляецца, што больш як 400 тыс. сірыйцаў атрымалі дапамогу з боку каталіцкіх арганізацый у агульным памеры 25 млн. еўра ў самой Сірыі і памежных з ёй краінах Ліване, Іарданіі,Турцыі і Іраку, дзе сканцэнтравана найбольшая колькасць бежанцаў. Па падліках, усяго 7 млн. асоб патрабуюць неадкладнай гуманітарнай дапамогі. Удзельнікі пасяджэння прыйшлі да высновы, што сітуацыя можа пагоршыцца, калі не будзе сворана магчымасці для дапамогі пацярпелым. Яны скіравалі заклік да міжнароднай супольнасці аб’яднаць намаганні па ўзмацненні гуманітарнай дапамогі і пошуку міра ў Сірыі.

У ватыканскай сустрэчы, апрача супрацоўнікаў каталіцкіх дабрачынных арганізацый, прынялі ўдзел блізкаўсходнія дыпламаты і прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій.








All the contents on this site are copyrighted ©.