2013-06-05 10:12:46

Папа заклікаў дапамагаць сірыйцам незалежна ад іх этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці


RealAudioMP3 Святы Айцец заявіў аб сваёй заклапочанасці лёсам Сірыі. Ён чарговы раз заклікаў да міру ў гэтай краіне. Папа сустрэўся 5 чэрвеня з удзелькамі нарады каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якая праходзіла ў мінулыя дні ў Рыме і была прысвечана сірыйскай праблематыцы. Францішак з аптымізмам заўважыў, што ў апошнія тыдні міжнародная супольнасць яшчэ раз пацвердзіла намер “рэалізаваць канкрэтныя ініцыятывы, накіраваныя на плённы дыялог, і маючыя на мэце пакласці канец вайне”. Пантыфік лічыць, што гэтыя спробы павінны быць падтрыманы сусветнай супольнасцю. Нарада прадстаўнікоў дабрачынных каталіцкіх арганізацый, на думку Папы, дэманструе гатоўнасць католікаў працягваць сведчыць гуманітарную дапамогу Сірыі і суседнім краінам, якія прымаюць бежанцаў. Францішак выказаў пажаданне, каб гэтыя дзеянні былі скаардынаванымі. “Прашу міжнародную супольнасць, каб побач з пошукам рашэння канфлікту шляхам перамоў, спрыяла гуманітарнай дапамозе сірыйскім бежанцам і перасяленцаў, кіруючыся перш за ўсё карысцю асобы і абаронай яе годнасці”, - звярнуўся Францішак. Ён папрасіў каталіцкія арганізацыі дапамагаць жыхарам Сірыі, “незалежна ад іх этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці”. Гэта, на думку Святога Айца, непасрэдны спосаб унесці свой уклад у прымірэнне і пабудову грамадства, адкрытага для ўсіх. “Намаганні Святога Пасаду скіраваны на пабудову мірнай будучыні для Сірыі, у якой усе маглі б жыць свабодна і рэалізаваць сябе ў сваіх асаблівасцях”, - пацвердзіў Папа.

Францішак звярнуў асаблівую ўвагу на хрысціян, якія пражываюць у Сірыі і на Блізкім Усходзе. “У іх вялікая задача, працягваць рэалізаваць сапраўднае хрысціянства ў рэгіёне, у якім яно ўзнікла”, - адзначыў ён і дадаў, што місія ўсёй хрысціянскай супольнасці падтрымліваць гэтыя намаганні.







All the contents on this site are copyrighted ©.