2013-06-05 15:30:36

Кардынал Кох назваў экуменічную сітуацыю на Украіне складанай


RealAudioMP3 Як складаную ахарактэрызаваў экуменічную сітуацыю на Украіне старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Ён 5 чэрвеня распачаў свой візіт у гэту краіну. Упершыню ватыканскі іерарх пазнаюміцца з сітуацыяй так бы мовіць на месцы. У праграме візіту экуменічныя сустрэчы, размовы з прадстаўнікамі Рымска-каталіцкага Касцёла, Грэка-каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў у Кіеве і Львове. “Я ўпэўнены, што ў экуменізме мы будзем рухацца наперад толькі ў тым выпадку, калі спрабуем глядзець, заўважаючы адзін аднаго, калі будзем бачыць не толькі нашу сітуацыю, але і сітуацыю іншых, а затым спрабаваць ісці па новым шляху. І ў такім выпадку, я ўпэўнены, мы зможам знайсці спосабы для выхаду з гэтай няпростай сітуацыі”, - падзяліўся сваім меркаваннем аб экуменічнай сітуацыі на Украіне кардынал Кох.







All the contents on this site are copyrighted ©.