2013-06-04 13:28:14

Папа: хрысціянская лагоднасць без ліслівасці і “цукровасці”


RealAudioMP3 Хрысціянін павінен думаць не пра “сацыяльна адукаваную мову”, але абвяшчаць праўду Евангелля з “дзіцячай яснасцю”. Святы Айцец працягнуў свае ўчарашнія разважанні пра “хрысціян сапсутых” і заўважыў, што мова такіх вернікаў – гэта крывадушнасць. Евангелле аб падатку кесару Пантыфік звязаў з учарашняй Літургіяй слова. Мэтай пытання фарысеяў не была праўда, яны не жадалі даведацца ў Езуса, як павінна быць на самой справе. Такія людзі “не любяць праўды”, але выключна сябе, “і таму яны спрабуюць падмануць, уцягнуць іншага ў свой падман, у сваю хлусню. У іх сэрца ашуканцаў; яны не могуць казаць праўды”, - падкрэсліў Святы Айцец у сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 4 мая. “Мова сапсутасці – гэта крывадушнасць”, - працягнуў Пантыфік. – (...) “Крывадушнасць не з’яўляецца мовай праўды, бо праўда ніколі не ідзе ў адзіночку. (...) Заўсёды ідзе з любоўю! Няма праўды без любові. Любоў ёсць першая праўда. Калі няма любові, няма праўды. Сапсутыя хочуць, каб праўда была нявольніцай іх інтарэсаў. У іх ёсць любоў, (...) але гэта любоў сябе, любоў да сябе. Гэта нарцыстычнае ідалапаклонства прыводзіць іх да здрады іншых, прыводзіць іх да злоўжывання даверам”.

Тое, што часта выглядае як “пераканаўчая мова”, аказваецца “памылкай і хлуснёй”, заўважыў Францішак. Тыя, хто хадзіў за Езусам, хутка здрадзілі Яго. Таму Ён патрабуе ад вучняў іх “так, так, не, не”, сказаных з дзіцячай непасрэднасцю, дадаў ён. Збаўца не жадае ад нас “нічога з гэтай ліслівасці, з гэтай цукровасці”, - адзначыў Папа. Хрысціянская лагоднасць, паводле яго, павінна быць пазбаўлена ўсялякай крывадушнасці, як у дзіцяці, якое не спазнала “сапсутасці”.

Папа Францішак звярнуў увагу на “пэўную ўнутраную слабасць” хрысціян – на іх жаданне чуць пра сябе толькі добрыя рэчы. Аб гэтым ведаюць “сапсутыя” і “гэтай мовай спрабуюць аслабіць нас”, папярэдзіў Пантыфік. Ён заклікаў прасіць Бога, каб наша мова была простай, па-дзіцячы непасрэднай, мовай сыноў Божых, якія ўмеюць казаць праўду ў любові.







All the contents on this site are copyrighted ©.