2013-06-03 13:15:26

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Каба-Вэрдэ


RealAudioMP3 3 чэрвеня папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Каба-Вэрдэ Жоржу Карлуша Франсека, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Падчас сардэчных размоў узгадваліся добрыя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і гэтай заходне-афрыканскай краінай. Асаблівая ўвага звярталася на хуткае падпісанне канкардата паміж Святым Пасадам і Каба-Вэрдэ. Як адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, падчас сустрэч закраналіся пытанні, звязаныя з культурнай і рэлігійнай ідэнтычнасцю насельніцтва Каба-Вэрдэ, большасць якога вызнае хрысціянства, а таксама важнымі выклікамі, якія стаяць перад рэгіёнам. Падкрэлівалася таксама важная роля Касцёла і яго структур у праектах адукацыйнага і дабрачыннага характару, якія спрыяюць павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва афрыканскай краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.