2013-06-03 09:32:28

Папа прыняў удзел у эўхарыстычнай адарацыі


RealAudioMP3 Вечарам 2 червеня папа Францішак прыняў удзел ва ўрачыстай эўхарыстычнай адарацыі, якая прайшла ў базыліцы св. Пятра. Адначасова адарацыі праходзілі ва ўсіх катэдральных касцёлах на ўсіх пяці кантынентах. Такім чынам, на адну гадзіну, Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце спыніў сваю дзейнасць, дзеля таго, скіраваць позірк на Езуса прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Адарацыя пачалася са спеву гімна Года веры. Пасля гэтага, дыякан выставіў манстранцыю з Найсвяцешым Сакрамэнтам на алтар, прагучалі словы малітваў і наступіў момант цішыні. Падчас адарацыі гучалі урыўкі з Евангелля, псальмы і спевы, таксама вернікі мелі магчымасць для асабістай малітвы ў маўчанні. Паводле жадання Святога Айца, вернікі маліліся ў двух інтэнцыях: за Касцёл і людзей, які пакутуюць ад насілля і новых формаў зняволення. На заканчэнне адарацыі Папа ўдзяліў прысутным благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.








All the contents on this site are copyrighted ©.