Былы сакратар Яна ХХІІІ: сённяшні свет патрабуе сціпласці, і Францішак гэта ведае
Пра падабенства паміж
Францішкам і Янам ХХІІІ расказаў былы асабісты сакратар апошняга, арцыбіскуп Франчэска
Капавіла. 3 чэрвеня, з нагоды 50-годдзя смерці “Добрага папа”, іерарх падзяліўся сваімі
ўспамінамі аб ім з ватыканскім выданнем “L’Osservatore Romano”. Ён звярнуў асаблівую
ўвагу на падабенства душпастырскага стылю гэтых пантыфікаў. Паводле яго, абодвум папам
сапутнічае “вялікая народная павага”, бо іх пантыфікатам уласціва непасрэднае і настойліва
сведчанне блізкасці і дабрыні Бога. Арцыбіскуп Капавіла звярнуў увагу на падабенства
пачаткаў пантыфікатаў Яна ХХІІІ і Францішка, яны абодва прасілі вернікаў аб малітве.
Ён нагадаў словы “Добрага папы”, прамоўленыя 4 лістапада 1958 г., падчас яго каранацыі:
“Душы пакорныя і добрыя ва ўсім свеце, маліцеся за вашага Папу, каб захаваў у сэрцы
дар сціпласці і пакоры, і праз гэта прынёс шмат карысці і ласкаў для ўсяго чалавецтва”.
Паводле былога асабістага сакратара Яна ХХІІІ, сённяшні свет патрабуе сціпласці і
пакоры, і папа Францішак аб гэтым добра ведае.