2013-06-02 14:30:25

Франішак звярнуўся да чалавечнасці выкрадаўцаў людзей у Сірыі


RealAudioMP3 2 чэрвеня, пасля малітвы “Анёл Панскі”, Папа звярнуўся да вернікаў з заклікам малітоўна падтрымаць сірыйскі народ, які ўжо больш за два гады пакутуе ад войнаў і насілля. “Гэта турбуючая сітуацыя вайны, нясе з сабой трагічныя наступствы: смерць, разбурэнні, выдаткі для эканомікі і навакольнага асяроддзя, а таксама раны, звязаныя з выкраданнем людзей. Выказваю маё расчараванне, у сувязі з гэтымі фактамі і хачу запэўніць у малітве і салідарнасці выкрадзеных людзей і іх блізкіх. Звяртаюся з заклікам да чалавечнасці выкрадаўцаў, каб вызвалілі ахвяраў. Будзем заўсёды маліцца за нашу ўмілаваную Сірыю”, - сказаў Папа. Францішак адзначыў, што ў свеце існуе шмат канфліктных сітуацый, але таксама і шмат знакаў надзеі. Ён заахвоціў да наступных крокаў у накірунку прымірэння і супакою ў краінах Лацінскай Амерыкі.

Святы Айцец таксама падзяліўся, што раніцай цэлебраваў св. Імшу разам з некаторымі вайскоўцамі і сваякамі вайскоўцаў, загінуўшых пры выкананні міратворчых аперацый. Ён заклікаў прысутных на плошчы св. Пятра, у цішыні сэрца памаліцца за ўсіх хто загінуў, быў паранены, а таксама іх блізкіх.








All the contents on this site are copyrighted ©.