“Вайна – гэта суіцыд
чалавецтва, таму што забівае сэрца і любоў”, - сказаў папа Францішак падчас ранішняй
Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, якую цэлебраваў 2 чэрвеня ў прысутнасці некаторых італьянскіх
вайскоўцаў, а таксама сваякоў вайскоўцаў загінуўшых і параненых на працягу апошніх
4-5 гадоў, пры выкананні міратворчых місій, пераважна ў Афганістане. У сваёй гаміліі
Папа адзначыў, што вайна нараджаецца з нянавісці, зайздрасці, жадання ўлады. Ён задаўся
пытаннем: чаму “вялікія гэтай Зямлі, хочуць вырашаць праблемы з дапамогай войнаў?”.
“Таму што грошы для іх важней за людзей. Менавіта гэта: акт веры ў грошы, ідалы нянавісці,
ідалы, які вядуць да забойства брата, забойства любові. Мне ўзгадваюцца словы нашага
Бога Айца да Каіна, які з зайздрасці, забіў свайго брата: “Каін, дзе твой брат”. Мы
таксама сёння можам пачуць гэты голас: наш Бог Айцец, які плача, над гэтым нашым вар’яцтвам,
пытаецца ўсіх нас: “Дзе твой брат?”; кажа магутным гэтай Зямлі: “Дзе ваш брат?”. Што
вы нарабілі!”, - сказаў Пантыфік.
Святы Айцец падкрэсліў, што прычынамі войнаў
заўсёды з’яўляюцца грахі. У першую чаргу, грэх ідалапаклонства, прынясення людзей
на алтар улады, іх ахвяраванне. Ён заклікаў маліцца да Пана і быць упэўненымі, што
Ён выслухае і дасць кожнаму духа суцяшэння.