2013-06-01 14:48:22

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Уругвая


RealAudioMP3 Папа Францішак 1 чэрвеня прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Усходняй Рэспублікі Уругвай Хасэ Альберта Мухіка Кардана. Пасля размовы з Пантыфікам палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Сардэчныя размовы далі магчымасць абмяняцца інфармацыяй і паразважаць аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне. Былі абмеркаваны пытанні, якія прадстаўляюць агульны інтарэс для Святога Пасаду і Уругваю. Закраналіся праблемы забеспячэння ўсебаковага развіцця асобы, павагі да правоў чалавека, справядлівасці і міра. Падчас сустрэч быў высока ацэнены ўклад Каталіцкага Касцёла ў дыскусію па важных для грамадства пытаннях, у справу падтрымання міру і сферу адукацыі і медыцынскай дапамогі.

Уругвай з’яўляецца адной з найбольш эканамічна развітых краін Лацінскай Амерыкі. Там пражывае амаль 3,5 млн. чалавек, палова з якіх з’яўляюцца католікамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.