2013-06-01 13:32:17

Ватыканскі банк праверыць рахункі ўсіх сваіх кліентаў


RealAudioMP3 Інстытут рэлігійных спраў, больш вядомы як Ватыканскі банк, праводзіць дасканалую праверку рахункаў усіх 19 тыс. сваіх кліентаў. Пра гэта расказаў дырэктар установы Эрнст фон Фрэйберг у інтэрв’ю італьянскай “Corriere della sera”. Эканаміст прызнаўся, што поўная праверка рахункаў і накірункаў фінансавых патокаў Інстытута рэлігійных спраў закончыцца да канца 2013 г. і гэта будзе значным крокам да павелічэння празрыстасці працы структуры. Ён расказаў таксама, што ў выніку праверак з 1 студзеня 2013 г. было выяўлена толькі 7 “падазроных” фінансавых аперацый. Да 31 ліпеня Ватыканскі банк падрыхтуе справаздачу аб сваіх кліентах, якая будзе прадстаўлена ў арганізацыю па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызма “Moneyval”.

Паводле фон Фрэйберга, зараз у Інстутуце рэлігійны спраў дзейнічае сапраўдная “каманда” спецыялістаў, праца якіх рэалізуецца ў трох накірунках: аднаўленне добрай рэпутацыі ўстановы, набліжэнне да міжнародных стандартаў у сферы фінансавай празрыстасці і забеспячэнне стабільнай будучыні банка. Каб дасягнуць гэтых вынікаў, акрамя каманды штатных спецыялістаў, задзейнічаны “знешнія” арганізацыі, якія даюць неабходныя парады, як напрыклад “Promontory” – лідэр у барацьбе з адмываннем грошай.

Нямецкі эканаміст, прызначаны кіраўніком Інстытута рэлігійных спраў 15 лютага 2013 г., нагадаў, што з 1 кастрычніка пачне дзейнічаць сайт установы, на якім сістэматычна будуць публікавацца справаздачы аб яго дзейнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.