2013-05-31 11:39:42

Дырэктар Ватыканскага банка: наш галоўны клопат – рэпутацыя


RealAudioMP3 Эрнст фон Фрэйберг, дырэктар Інстытута рэлігійных спраў, больш вядомага як Ватыканскі банк, адзначыў, што на сённяшні дзень, найбольшым клопатам супрацоўнікаў гэтай установы з’яўляецца аднаўленне яе добрай рэпутацыі. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён падзяліўся: “Мая мара вельмі ясная: наша рэпутацыя павінны стаць такой, каб людзі больш не думалі пра нас. Каб, калі думаюць пра Ватыкан, не ўзгадвалі больш пра Інстытут рэлігійных спраў, але слухалі словы Папы”, - адзначыў фон Фрэйберг. Эканаміст расказаў, што для дасягення гэтай мэты, прымаюцца самыя рашучыя меры: Апостальская Сталіца актыўна набліжаецца да міжнародных стандартаў у галіне фінансавай празрыстасці, а таксама праводзіць палітыку “нулевой талерантнасці” да людзей замешаных у дзейнасці звязанай з адмываннем грошай.

Ён расказаў таксама, што ў Інстытуце працуе 112 чалавек, пераважна законніцы. Тут захоўваюць грошы каля 19 тыс. кліентаў, сярод якіх, 5 200 каталіцкіх інстытутаў і 13 700 прыватных укладчыкаў, да якіх адносяцца ватыканскія служачыя, некаторыя катэгорыі святароў і законнікаў, а таксама дыпламаты акрэдытаваныя пра Апостальскай Сталіцы. Эрнст фон Фрэйберг адзначыў, што “Ватыканскі банк” з’яўляецца вельмі маленькім і ў свеце існуе немнога, яшчэ меншых банкаў.

Эканаміст падкрэсліў, што Інстытут рэлігійных спраў не з’яўляецца банкам у прамым сэнсе гэтага слова. “Мы не пазычаем грошы, не робім прамых інвестыцый (...) не спекуліруем валютай ці таварамі. Наш прынцып: атрымаць грошы і інвеставаць у дзяржаўныя каштоўныя паперы, у некаторыя аблігацыі ці міжбанкаўскі рынак. Тут мы атрымліваем невялікія працэнты, немнога большыя за тое, што ўкладаем, каб мець магчымасць вярнуць грошы нашым кліентам у любы момант”, - расказаў ён.

Гаворачы пра свой працоўны дзень, эканаміст адзначыў, што кожнай раніцы мае магчымасць прымаць удзел у Эўхарыстыі з папам Францішкам у капліцы Дома св. Марты, бо таксама пражывае тут. “Гэта ўжо вялікі прывілей: быць тут ў 7.00 раніцы і слухаць яго гаміліі, кароткія і заўсёды вельмі моцныя”, - сказаў ён. Эрнст фон Фрэйберг падзяліўся, што яго штодзённая дзейнасць заключаецца ў трох абавязках: кіраванні праектамі, звычайнай адміністрацыі і камунікацыі.

Ён таксама падкрэсліў, што працуе ў блізкім супрацоўніцтве з пяццю кардыналамі, якія апякуюцца Інстытутам рэлігійных спраў. Сустрэчы паміж імі адбываюцца раз у два-тры месяцы, а са старшынёй кардынальскай камісіі – кожны месяц.








All the contents on this site are copyrighted ©.