2013-05-31 14:43:01

Ватыкан: з’явіцца паштовая марка з выявай Яна ХХІІІ


RealAudioMP3 12 чэрвеня Ватыканская пошта выпусціць паштовую марку наміналам 85 еўрацэнтаў з нагоды 50-й гадавіны з дня смерці папы Яна ХХІІІ. На ёй будзе змешчана выява “Добрага Папы”, які благаслаўляе вернікаў на фоне купала базылікі св. Пятра. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні ватыканскага Нумізматычна-філатэлістычнага аддзела. Маркі будуць прадавацца, як асобна так і па 9 экзэмпляраў размешчаных на адным лісце. Па краях яго, будуць напісаны словы са славутай “луннай прамовы” Яна ХХІІІ прамоўленай у 1962 г. з нагоды адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабора. У ёй Пантыфік заклікаў вернікаў: “Ідзіце дамоў, пацалуйце сваіх дзяцей і скажыце, што гэта пацалунак Папы”. Новая марка выйдзе тыражом у 900 тыс. экзэмпляраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.