2013-05-30 12:45:03

Францішак узначаліць эўхарыстычную працэсію па вуліцах Рыма


RealAudioMP3 30 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю перад базылікай св. Яна на Латэране, якая з’яўляецца кафедрай Біскупа Рыма. Каля 19.00 па рымскім часе заланаваны прыезд Святога Айца ў Латэранскі палац, праз які Пантыфік увойдзе ў базыліку і некалькі хвілін прыватна памоліцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Пасля св. Імшы ён узначаліць традыцыйную эўхарыстычную працэсію, якая пройдзе ад базылікі св. Яна на Латэране да базылікі Санта Марыя Маджорэ. Святыні знаходзяцца на адлегласці некалькіх кіламетраў адна ад другой. Разам з Пантыфікам у працэсіі пройдуць кардыналы, біскупы, святары, законнікі і законніцы, семінарысты, члены касцёльных брацтваў, эўхарыстычных рухаў, дзеці, які ў гэтым годзе прынялі Першую св. Камунію, дзесяткі тысяч пілігрымаў і рымлян. Працэсію будуць упрыгожваць спевы ў выкананні хора базылікі Санта Марыя Маджорэ. Па-прыбыцці да яе, адбудзецца кароткая малітва ў цішыні. Затым Папа ўдзеліць вернікам благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, а на заканчэнне павітае прысутных. Чакаецца, што каля 21.30 па рымскім часе Пантыфік вернецца ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.