2013-05-29 13:30:33

“Caritas” залікаў “Вялікую дваццатку” да перагляду сусветнай фінансавай сістэмы


RealAudioMP3 “Caritas internationalis” разам з шэрагам каталіцкіх арганізацый накіраваў заклік да “Вялікай дваццаткі” аб пераглядзе глабальнай рынкавай сістэмы. “Трэба дзейнічаць больш рашуча для стварэння новага рэгуліравання сусветнай фінансавай сістэмы, для ліквідацыі абмежаванняў сістэмы глабальнага кіравання, для забеспячэння больш эфектыўных мер па барацьбе з карупцыяй і ўхіленнем ад выплаты падаткаў з боку шматнацыянальных карпарацый”, гаворыцца ў заяве да кіраўнікоў дваццаці самых заможных і ўплывовых дзяржаў свету, якія збяруцца ў верасні 2013 г. у Санкт-Пецярбургу.

Каталіцкія арганізацыі заклікаюць да больш актыўнага ўдзелу ўрадаў краін, якія развіваюцца, і грамадзянскай супольнасці ў працэсе прыняцця рашэнняў на глабальным узроўні, а таксма садзейнічання пашырэнню доступу да рынкаў для дробных вытворцаў. На думку аўтараў звароту, “Вялікая дваццатка” павінна больш шчыльна супрацоўнічаць з іншымі міжнароднымі інстытутамі, як, напрыклад, Камітэтам ААН па харчовай бяспецы, каб пераадолець перашкоды, якія абмяжоўваюць людзям доступ да харчавання.








All the contents on this site are copyrighted ©.