2013-05-29 15:28:50

Джон Кэнэдзі, будучы студэнтам, сустракаўся з Піем ХІІ


RealAudioMP3 Джон Кэнэдзі, будучы 20-гадовым студэнтам падчас падарожжа ў Рыме сустракаўся з тагачасным кардыналам Дзяржсакратаром Эудженіа Пачэлі, будучым папам Піем XII. Гэта стала вядома з запісаў самаго будучага Прэзідэнта ЗША, якія ён вёў падчас свайго еўрапейскага ваяжу. 7 жніўня 1937 г. малады амерыканец напісаў у сваім дзённіку аб кардынале Пачэлі, якога сустрэў у Кастэль Гандольфа, “ён сапраўды вялікі чалавек, нават калі яго англійская мова пакідае жадаць лепшага”.

Кэнэдзі з 1961 г. па 1963 г. быў першым і адзіным да сённяшняга дня каталіцкім Прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Бацькі Пачэлі і Кэнэдзі былі сябрамі, аб чым можна зрабіць выснову з апублікаваных запісаў. Прабываючы ў Рыме, Кэнэдзі напісаў: “Быў у летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў. Тут была асабістая аўдыенцыя ў кардыналам Пачэлі, які спытаўся аб маме і таце”.

Кэнэдзі здзяйсняў паездку па Еўропе, якая ў канчатковым выніку прывяла яго ў нацысцкую Германію, на якую ён глядзеў з некаторым захапленнем, аб чым можна даведацца з яго кнігі “Сярод немцаў – Дзённікі з падарожжаў і лісты 1937-1945”. Трэба адзначыць, што кардынал Пачэлі быў з 1917 г. па 1929 г. Апостальскім нунцыем у Германскай імперыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.