2013-05-28 14:36:20

Кіраўнік тэлецэнтра: Папа кіруе рытмам працы тэлекамер


RealAudioMP3 Кс. прэлат Дарыё Вігано, выкладчык Папскага Латэранскага ўніверсітэта, які ў студзені 2013 г. стаў дырэктарам Ватыканскага тэлецэнтра, падзяліўся асаблівасцямі працы ўстановы з прыходам папы Францішка. Святар нагадаў, што тэлецэнтр з’яўляецца перш за ўсё структурай, якая вядзе аўдыё-відэа дакументацыю дзейнасці Папы і Святога Пасаду. З прыходам Францішка прынцыпы яго працы не змяніліся, прызнаўся журналіст, але адзначыў, што новы Пантыфік мае адмысловы стыль захавання, у падставе якога ляжыць спантаннасць, дзякуючы чаму, ён нібыта кіруе рытмам працы тэлекамер. Паводле кс. Вігано, Бэнэдыкт XVI пераняў шмат жэстаў Яна Паўла ІІ, а папа Францішак больш нагадвае сваёй паставай Яна ХХІІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.