Ватыканскі эксперт: прыгажосць вернецца ў мастацтва праз сакральнасць
Прычынай знікнення
эстэтычнага вымярэння ў мастацтве з’яўляецца разрыў дзеячаў мастацтва з сакральнасцю,
лічыць дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолуччы. Ён прыняў удзел у сустрэчы “Прыгажосць
і сакральнае ў мастацтве”, арганізаванай Папскай радай па культуры ў супрацоўніцтве
з Пасольствам Іспаніі пры Святым Пасадзе, у якой удзел маглі прыняць усе жадаючыя,
незалежна ад веравызнання і перакананняў.
Ватыканскі эксперт адзначыў, што
сучаснае мастацтва нібыта “пасварылася” з прыгажосцю, пачынаючы ад перыяду авангардызму.
Здаецца, што “мастацтва больш не жыве прыгажосцю”, - адзначыў Паолуччы. Ён дадаў,
што сёння мастацтва стала нечым накшталт трыбуны для “выказвання ідэй”; яно пастаянна
прапагандуе дэ-сакралізацыю і адсутнасць эстэтыкі. Дырэктар Ватыканскіх музеяў адзначыў,
што не гледзячы на ўсё гэта, нікуды не знікла натуральная патрэба кожнага чалавека
ў прыгажосці. Яна абмяжоўваецца сёння бытавым вымярэннем, выяўляючы сабе ў прадметах
штодзённага ўжывання: вопратцы, ювелірных вырабах, аўтамабілях.
Удзельнікі
сустрэчы падкрэслілі рызыку залежнасці дзеячаў мастацтва ад ўплыву сучаснага мастацкага
маркетынгу, ад галерыстаў і крытыкаў, і сцвердзілі, што Касцёл мае культурнае права
граць ролю таго, хто наладзіць сувязь паміж мастацтвам і сакральнасцю.
Сустрэчы
ў рамках ініцыятывы Папскай рады па культуры і Пасольства Іспаніі пры Святым Пасадзе
працягнуцца ўвесь бягучы год.