2013-05-28 16:08:50

Адарацыя, якая злучыць Ватыкан з усім светам


RealAudioMP3 2 чэрвеня пройдзе Эўхарыстычная адарацыя, якая злучыць базыліку св. Пятра і ўсе катэдры свету. Яна адбудзецца ўпершыню ў гісторыі Касцёла, таму яе смела можна назваць гістарычнай, падкрэсліў арцыбіскуп Рына Фізікела 28 мая ў Ватыкане. Ён дакладна сфармуліраваў дзве інтэнцыі, у якіх Святы Айцец прапанаваў правесці гэта набажэнства: (1 інтэнцыя) За Касцёл на ўсім свеце, сёння аб’яднаны на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Няхай Пан чыніць яго заўсёды паслухмяным пачутаму Божаму Слову, каб быў перад светам заўсёды “слаўным, які не мае плямы, ці заганы, ці чаго-небудзь падобнага, і каб ён быў святы і беззаганны” (Эф 5,27). Каб Слова праз вернае абвяшчэнне заўсёды гучала, несучы міласэрнасць і пабуджаючы да адноўленага супрацоўніцтва ў любові, каб надаць поўны сэнс болю, цярпенню і вяртаючы радасць і спакой.

Пантыфік папрасіў Касцёл маліцца таксама (2 інтэнцыя) за тых, хто ў розных частках свету адчуваюць пакуты новага зняволення і з’яўляюцца ахвярамі войнаў, гандлю людзьмі, наркотыкаў і рабскай працы, за дзяцей і жанчын, церпячых розныя формы насілля. Каб іх маўклівы заклік аб дапамозе абудзіў пільнасць Касцёла, каб гледзячы на ўкрыжаванага Хрыста не забыўся аб шматлікіх братах і сёстрах, пакінутых на літасць насілля. Акрамя таго, за ўсіх тых, хто перажывае эканамічную нявызначанасць, асабліва беспрацоўных, пажылых, эмігрантаў, бяздомных, зняволеных, хто дасведчыў маргіналізацыі. Няхай малітва Касцёла і яго актыўная салідарнасць стане для іх суцяшэннем і падтрымкай у надзеі, сілай і мужнасцю ў абароне чалавечай годнасці.

Арцыбіскуп адзначыў спецыфіку правядзення адарацыі ў шматлікіх краінах; тут граюць ролю розныя часавыя паясы, грамадская і эканамічная сітуацыі, рэлігійныя традыцыі. “Мы не можам забываць, вядома, пра поўны ўдзел Еўропы, уключаючы Літву, Украіну, Беларусь, а таксама італьянскія дыяцэзіі, (...) якія ў адпаведнасці з рознымі мясцовымі традыцыямі, прымуць удзел у адарацыі пасля малітвы і традыцыйных працэсій ва ўрачыстасць Божага Цела”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.