2013-05-27 14:03:45

Францыя другі раз прыме “Падворак язычнікаў”


RealAudioMP3 3-8 чэрвеня ў Марсэлі кардынал Джанфранка Равазі паўдзельнічае ў дыскусіі, падставай для якой стане творчасць двух французскіх мысляроў, Альберта Камю і Поля Рыкёра. У гэтым французскім горадзе, які сёлета быў абвечшаны “Сталіцай еўрапейскай культуры”, пройдзе чарговы этап ініцыятывы Папскай рады па культуры “Падворак язычнікаў”. Яго тэма – “Гуманізм і рэлігія”. У рамках форуму прадугледжаны таксама дыскусіі на тэму свабоды у свеце, дыялогу паміж Цэрквамі Усходу і Захаду, справядлівасці і міру на Блізкім Усходзе. Свой удзел ужо пацвердзілі Грэцка -Мельхіцкі Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Грыгорый ІІІ Лахам і Юлія Крысцева, вядомая французская даследчыца літаратуры і мовы, псіхааналітык, пісьменніца і філосаф.

Трэба адзначыць, што ініцыятыва “Падворак язычнікаў” стартавала 24 мая 2011 г. менавіта ў Францыі, першая сустрэча ў яе рамках прайшла ў Парыжы. Галоўная мэта ініцыятывы – уцягнуць вернікаў і няверуючых у дыялог. Назва праекта ўзята з прамовы Бэнэдыкта XVI, які ў 2009 г. заявіў, што Каталіцкаму Касцёлу патрэбна нешта накшталт Падворку язычнікаў, які існаваў пры Іерусалімскім Храме і быў самым першым узроўнем набліжэння да Бога – для тых, якія цікавяцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.