2013-05-27 10:52:34

Венецыянская біенале: мастацкія памкненні Святога Пасаду


RealAudioMP3 Кардынал Равазі падзяліўся сваімі думкамі на тэму прысутнасці Святога Пасаду на Венецыянскай біенале. Ватыканская экспазіцыя знаходзіцца тут упершыню, але іерарх лічыць, што “працэс з’яўляецца рэальным пачаткам, зародкам, які будзе мець сваё працаёмкае развіццё” у новых ідэях і прапановах. Кардынал перакананы, што “ватыканскі павільён” мог бы “узмоцніць кожную біенале” для аднаўлення страчанай сувязі паміж мастацтвам і сакральнасцю.

Тэматыка афармлення павільёна Апостальскай Сталіцы, які адкрыецца 1 чэрвеня, звязана з апавяданнем, змешчаным у першых адзінаццаці раздзелах кнігі Быцця, дзе гаворка ідзе пра таямніцу стварэння сусвету, уваходу зла ў гісторыю, надзеі і планах людзей пасля спусташэння. Экспазіцыя Святога Пасаду будзе дзейнічаць у Венецыі да 24 лістапада 2013 г. Над ёй працавалі: творчая група з Мілана, чэшскі фатограф Ёзэф Кудэлка і амерыканскі мастак Лоўрэнс Кэрал.

Іерарх адзначыў, што ўдзел у прэстыжным мастацкім форуме вельмі важны для Святога Пасаду, перш за ўсё, для аднаўлення сувязі паміж мастацтвам і верай, якая сёння амаль знікла. Сучаснае мастацтва нібыта аддалілася ад Бога, а часам, здаецца, адышло нават ад паняцця прыгажосці.

Іерарх прызнаўся, што, хоць сёлетняя выстава яшчэ не пачалася, ужо з’явіліся прапановы для наступнай экспазіцыі. “Мы думаем пра тэму ясную і далікатную, як Новы Запавет, каб выявіць пэўную сувязь са старажытнымі формамі гераічнага вызнання веры. Размова ідзе пра вялікія асобы Бібліі: Хрыстуса, Багародзіцу, Божае Нараджэнне”, - падзяліўся кардынал Равазі.







All the contents on this site are copyrighted ©.