2013-05-26 14:56:45

У Францыі пашыраецца хрысціянафобія


RealAudioMP3 У Францыі за апошнія 5 гадоў падвоілася колькасць антыхрысціянскіх акцый. Часопіс Нацыянальнай асамблеі апублікаваў статыстыку па гадах у перыяд з 2008 па 2012 гады. У 2002 г. Міністэрства ўнутраных спраў Францыі ў супрацоўніцтве з яўрэйскай супольнасцю пагадзілася прызнаць супрацьзаконнасць антысеміцкіх актаў. Аналагічнае пагадненне было падпісана з французскай мусульманскай супольнасцю ў канцы 2010 г. Факты забойстваў і насілля на рэлігійнай глебе, прычыненне шкоды культавым збудаванням і ўласнасці, на прыклад могілкам, у адпаведнасці з дадзенымі дамовамі, з’яўляюцца крымінальнымі злачынствамі.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2008 г. у Францыі было зафіксавана 275 актаў хрысціянафобіі, у 2009 г. – ужо 390, у 2010 г. – 522, у 2011 г. – 527, а ў 2012 г. – 543. Гэта статыстыка ўключае толькі выпадкі вандалізму ў храмах і на могілках і не змяшчае дадзеных аб абразе святароў, антыхрысціянскіх заявах ў СМІ і іншае. Для параўнання: у 2008 г. у Францыі было зарэгістравана 15 актаў вандалізму ў дачыненні да яўрэйскіх могілак і 14 – да мусульманскіх культавых збудаванняў і пахаванняў. У 2012 г. пацярпела 40 яўрэйскіх месцаў культу і пахавання і 84 мусульманскіх.







All the contents on this site are copyrighted ©.