2013-05-25 14:54:31

Не выключана, што Святы Айцец наведае Філіпіны


RealAudioMP3 У студзені 2016 г. Святы Айцец, хутчэй за ўсё, прыбудзе на Філіпіны для ўдзелу ў 51-ым Міжнародным Эўхарыстычным Кангрэсе, які адбудзецца ў Себу, паведаміў старшыня біскупскай канферэнцыі Філіпін, арцыбіскуп Себу Хасэ Пальма. Ён прызнаўся, што атрымаў з Ватыкана просьбу аб пераносе даты правядзення Кангрэса з маю на студзень, у сувязі з тым, што вясной папа Францішак мае іншыя, ужо запланаваныя абавязкі.

Гэта будзе чацвёрты візіт Рымскага Пантыфіка на Філіпіны: 27-29 лістапада 1970 г. найбуйнейшую каталіцкую краіну Азіі наведаў Павел VI, двойчы там быў Ян Павел II – 17-22 лютага 1981 г. і 12-16 студзеня 1995 г.

Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс пройдзе пад дэвізам “Хрыстус у вас, надзея хвалы”. Філіпіны ўжо другі раз будуць прымаць у сябе гэты міжнародны форум: 3-7 лютага 1937 г. пад дэвізам “Эўхарыстычнае апостальства для місій” тут адбыўся 33-ці Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс.

Себу, які налічвае крыху больш за 800 тыс. жыхароў, з’яўляецца пятым па велічыні горадам на Філіпінах, але як муніцыпалітэт, які ўключае ў сябе каля 10 невялікіх гарадкоў з больш, чым 2,5 млн. жыхароў, ён з’яўляецца другім у краіне, пасля Манілы.







All the contents on this site are copyrighted ©.