2013-05-25 13:54:48

Езуіт пра ключ да разумення папы Францішка


RealAudioMP3 Айцец Хуан Карлас Сканонэ, былы выкладчык Хорхе Марыя Берголіа, калі апошні навучаўся ў духоўнай семінарыі ў Буэнас-Айрэсе, лічыць, што сённяшняга Папу не магчыма зразумець асобна ад ігнацыянскай духоўнасці. Тут гаворка ідзе пра адмысловую праніклівасць, якую Святы Айцец выкарыстоўвае ў сваім служэнні. 80-гадовы езуіт распавёў “Corriere della Sera”, што, каб зразумець навучанне Пантыфіка, трэба зыходзіць ад яго здольнасці глыбокага ўнутранага ўздзеяння на душы людзей. Яго дэвіз – “пазбягаць зла і шукаць дабра”. Навучанне Папы прафесар называе “тэалогіяй для народа”. Пантыфікат Францішка, на думку айца Сканонэ, прынясе большую адкрытасць Касцёла на сучаснага чалавека, асабліва беднага і маргіналізаванага, таго, які знаходзіцца на перыферыях існавання.








All the contents on this site are copyrighted ©.