2013-05-24 13:42:11

Святы Айцец: перамагаць цяжкасці з любоўю і маліцца за ворагаў


RealAudioMP3 З цярплівасцю пераносіць і з любоўю перамагаць знешнія і ўнутраныя цяжкасці, заклікаў папа Францішак у сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі 24 мая. Пантыфік адзначыў, што “пераносіць цяжкасці” азначае не дазволіць, каб яны перамаглі нас, а хрысціяне маюць дастаткова сіл, “каб не апускаць рукі”. Паводле Папы, вернікі часта сустракаюцца са спакусай адступіць назад перад абліччам цяжкасцяў, але ёй нельга паддавацца. Трэба прасіць Пана аб ласцы перамогі над імі, адзначыў Святы Айцец. Пантыфік падкрэсліў, што цяжкасці не проста трэба перамагаць, а перамагаць іх з любоўю. “Можна перамагаць рознымі шляхамі, але ласка, аб якой мы просім сёння – гэта ласка перамогі з любоўю, з дапамогай любові”, - падкрэсліў Папа і нагадаў, што гэта нялёгка, бо часта ў чалавеку нараджаецца жаданне помсты. Паводле Пантыфіка, у перамозе любоўю дапамагае вера.

Асаблівую ўвагу Францішак звярнуў на важнасць малітвы за ворагаў. Калі не молімся за іх і не прабачаем, становімся “хрысціянамі пераможанымі”. “Колькі хрысціян сумных і ў адчаі мы бачым, бо яны не мелі ласкі пераносіць цяжкасці з цярплівасцю і перамагаць любоўю”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.