Папа да італьянскіх біскупаў: недахоп чування робіць пастыра лянівым
Быць сапраўднымі пастырамі,
якія ідуць побач са сваім статкам, заклікаў папа Францішак італьянскіх біскупаў. 23
мая вечарам епіскапат краіны прыняў удзел у малітоўнай сустрэчы са Святым Айцом у
базыліцы св. Пятра. Пантыфік звярнуў увагу іерархаў на іх ідэнтычнасць як пастыраў
і на небяспекі, з якімі звязана іх служэнне. Ён падкрэсліў, што свабода часта абумоўлена
“тысячамі знешніх і ўнутраных умоў”, якія часам выклікаюць “пачуццё пакінутасці, фрустрацыі
і нявер’я”. Але трэба быць уважлівымі, бо гэта “не Пан хоча, каб яны ў нас узнікалі”
– яны патрэбныя Сатане, каб ізаляваць нас у горычы, нараканнях і адчаі, звярнуў увагу
Святы Айцец.У сувязі з гэтым Пантыфік заклікаў біскупаў да чування, таму што яго недахоп
“робіць пастыра цёплым”. “Робіць яго разгубленым, забыўчывым і, нарэшце, неспачувальным,
абмяжоўвае яго перспектывай кар’еры, спакушае грашыма і кампрамісам з гэтым светам,
робіць лянівым, перамяняючы ў функцыянера, дзяржаўнага клерка, больш заклапочанага
сабой, арганізацыяй і структурай, чым сапраўдным дабром Народа Божага”, - сказаў Папа.
Францішак
дадаў, што для пастрыра важна да канца прыняць на сябе адказнасць за статак, быць
здольнымі чуць “маўклівае апавяданне тых, хто пакутуе і падтрымліваць на шляху тых,
хто баіцца па ім ісці”. “Адкінем любыя формы пыхі, каб пахіліцца над тымі, каго Пан
даверыў нашаму клопату”, - заклікаў Папа і дадаў, што касцёльнае служэнне павінна
вымярацца выключна “гатоўнасцю да паслухмянасці, прыніжэння і поўнага дару з сябе”.